Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі ў рэгіёне стартавала акцыя “Падары немаўляці вышыванку”. У яе рамках, маленькім жыхарам Прынёмання, якія толькі з’явіліся на свет, прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі перадалi адмысловыя падарункі і вышыванкі.
Найперш прадстаўнікі БРСМ завіталі ў радзільнае аддзяленне бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.